Назва: этнаграфічны музей "Сялянская хатка".
Профіль музея: гістарычны (этнаграфічны).
Заснаванне музея: 15.12.2009 года.
Агульная плошча музея: 102 м.кв.
Музейны фонд: асноўны фонд – 533 экспанатаў, навукова-дапаможны фонд – 192 экспанатаў.
Асноўныя напрамкі дзейнасці музея: пошукава-даследчая, экскурсійная, фондавая, культурна-асветніцкая.
Музейныя экскурсіі:
- экскурсія "Таямніцы школьнага музея"
- аглядная экскурсія "Музей – што гэта?"
- экскурсія з элементамі абраду апрацоўкі лёну "Калі да лёну з паклонам, аддзячыць добра лён"
- экскурсія "Наша святыня"
- экскурсія "Беларуская хатка: і зноў і мінулае"
- экскурсія "Ад поля льна да палатна"
- экскурсія "Генацыд – боль і гнеў"
- аглядная экскурсія "Жылі-былі дзед ды бабка"
- экскурсія "Ад вогнішча да лямпачкі"
- экскурсія "Дарогамі вайны”
- "Нашы землякі – воіны-інтэрнацыяналісты: Мацюта Л.У., Курчэйка С.А, Бубноўскі І.У."
- экскурсія "Невядомае аб вядомым"
- экскурсія "Без чаго хата не хата"
- экскурсія "Што раскажуць пра сябе старыя рэчы"
Кіраўнік музея: Алена Мікалаеўна Рудзінская, выхавальнік ГПД, тэл. +375(29)2825315, +375(44)4536052.
План пошукавай работы школьнага этнаграфічнага музея “Сялянская хатка” на 2023/2024 навучальны год
Школьны этнаграфічны музей "Сялянская хатка" знаходзіцца ў асобным памяшканні і знаёміць з асаблівасцямі жыцця і побыту беларусаў канца XIX - пачатку XX стагоддзя: якія прылады людзі выкарыстоўвалі ў сваёй паўсядзённай працы і чым штодзень карысталіся ў побыце, з чаго складаўся інтэр’ер традыцыйнага жылля сялян, як апраналіся, чым займаліся сяляне доўгімі зімовымі вечарамі, як адпачывалі ў святочныя дні. Тут прадметы хатняга ўжытку, прылады працы, мастацкая вышыўка, тканыя вырабы, пляценне…
Музей уяўляе сабой хатку з усімі прадметамі сялянскага побыту. Тут можна пасядзець за кроснамі, пакруціць кола калаўрота, патрымаць у руках верацяно ці серп, даведацца аб прызначэнні жорнаў, церніцы і кораба, бойкі і бязмена, паспрабаваць пакачаць ільняны ручнік, зазірнуць у бабулін куфар.
Да вясковай печы хочацца дакрануцца рукой: здаецца, яна яшчэ дыхае цяплом, пачаставаўшы гасцей дранікамі і блінамі. Гаршкі, чыгуны, трыножка знаходзяцца на прыпечку. Каля печы размяшчаецца качарэжнік, дзе стаяць вілкі, качарга, хлебная лапата. Тут жа адпачываюць прасніца і калаўрот, падрыхтаваныя для кроснаў маткі нітак. Куфар разаслаў разнакаляровыя посцілкі, дзяружкі, карункі…
Ніхто не застаецца абыякавым да выставы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія шырока прадстаўлены ў музеі вырабамі з саломкі: пано, саламянымі скульптурамі, падвеснымі канструкцыямі, карцінамі, створанымі як рукамі майстроў, так і ўдзельнікамі школьнага аб’яднання па інтарэсах "Ачумелыя ручкі".